Volkswagen AG вырашыла спыніць вытворчасць аўтамабіля «Жук» пасля 80 гадоў яго прысутнасці на сусветным рынку, паведамляе The Wall Street Journal.

Фота: Volkswagen.

Фота: Volkswagen.

Аўтавытворца ў наступным годзе спыніць выпуск Beetle на заводзе ў Мексіцы — апошнім прадпрыемстве, якое вырабляе гэтую машыну.

Апошняе пакаленне Beetle дэбютавала ў 2011 годзе, аднак гісторыя аўтамабіля пачалася ў 1938 годзе. Beetle з'яўляецца адным з доўгажыхароў аўтарынка і ўваходзіць у лік самых прадаваных мадэляў усіх часоў. Па ўсім свеце было прададзена каля 22,7 мільёна гэтых машын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0