Былы старшыня Аршанскага райвыканкама Леанід Пянькоўскі вярнуўся ў Бешанковіцкі раён. Ён цяпер кіруе сельгаспрадпрыемствам — ЗАТ «АСБ — Агра Наватар».

Леанід Пянькоўскі.

Леанід Пянькоўскі.

Лукашэнка прызначыў Леаніда Пянькоўскага на пасаду старшыні Аршанскага выканкама 12 мая 2017 года. А праз 10 дзён Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне кіраўніку СК разабрацца, чаму да чыноўніка сілавікі ўрываюцца ў хату.

«Хто даў права да чалавека, узгодненага да прызначэння прэзідэнтам, урывацца ў дом? Бо для таго каб праваахоўным органам нават весці нейкія расследаванні па чалавеку, які ўваходзіць у кадравы рэестр прэзідэнта, трэба згода прэзідэнта», — абурыўся Аляксандр Лукашэнка.

Пазней у Адміністрацыі прэзідэнта распавялі абставіны інцыдэнту.

«Як вынікае з тлумачэнняў старшыні райвыканкама (Леаніда Пянькоўскага) у выніку знаходжання ў кволым стане некаторы час ён не выходзіў на сувязь. Прадстаўнікі праваахоўных структур праніклі ў дом, дзе знаходзіўся Леанід Пянькоўскі, з мэтай выяўлення яго месцазнаходжання. Старшыня райвыканкама ў той момант знаходзіўся па месцы пражывання сваякоў у Оршы», — распавялі ў адміністрацыі.

На пасадзе старшыні Аршанскага райвыканкама Леанід Пянькоўскі прапрацаваў менш за тры месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?