У Нарвегіі затрымалі і ўзялі пад варту грамадзяніна Расіі, які падазраецца ў незаконнай разведвальнай дзейнасці на тэрыторыі дзяржавы, паведамляе Reuters. Мужчына быў затрыманы ў аэрапорце Осла вечарам у пятніцу, 21 верасня.
Пад вартай ён будзе знаходзіцца на працягу двух тыдняў «у сувязі з рызыкай знішчэння доказаў».
Раней на гэтым тыдні затрыманы наведваў семінар па пытаннях digital-тэхналогій у парламенце Нарвегіі.
Семінар праводзіўся ў чацвер і пятніцу з удзелам адміністрацыйных работнікаў заканадаўчых органаў з 34 краін.
0
0
0
0
0
0