Хлопца 28-гадовай жыхаркі Рэчыцы затрымалі па падазрэнні ва ўгоне аўто. Пра сваю праблему дзяўчына распавяла выпадковаму спадарожніку ў дызелі, паведамляе «Дняпровец».

Новы знаёмы прапанаваў дзяўчыне дапамогу ў вызваленні хлопца. Для гэтага ён папрасіў $2,5 тысячы. Такіх грошай у дзяўчыны не знайшлося, і мужчына прапанаваў разлічыцца часткамі.

З кастрычніка 2017 па студзень 2018 года жанчына перадала яму 1200 рублёў. Аднак ніякіх зменаў у лёсе яе хлопца не адбылося. А новы знаёмы зусім знік.

Зараз гэтай гісторыяй займаюцца праваахоўнікі. Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за падбухторванне да давання хабару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0