Гаворка ідзе пра поўнапамерную капсулу, якая зможа перавозіць пасажыраў з хуткасцю да 1200 км/г. Па задумцы аўтара праекта капсула зможа перамяшчацца ў спецыяльнай герметычнай трубе, з якой адпампавана амаль усё паветра

Кампанія Hyperloop Transportation Technologies (HyperloopTT), якая займаецца рэалізацыяй праекта звышхуткаснай сістэмы цягнікоў Hyperloop, прадставіла першую ў свеце поўнапамерную пасажырскую капсулу, паведамляе Bloomberg.

Капсула, якая атрымала назву Quintero One, была прадстаўлена ў Пуэрта-дэ-Санта-Марыя, Іспанія. Яна была пабудавана на вытворчых аб'ектах кампаніі Airtificial, якая з'яўляецца партнёрам HyperloopTT.

Даўжыня капсулы складае 32 м, вага - 5 т. Капсула, як гаворыцца на сайце HTT, здольная перавозіць ад 28 да 40 пасажыраў за раз, а ў суткі на адной лініі - да 164 тыс. пасажыраў. Цяпер капсула рыхтуецца да адпраўкі ў даследчы цэнтр HyperloopTT ў Тулузе, дзе яна будзе праходзіць выпрабаванні на спецыяльным трэку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?