Мінчук пазнаёміўся з дзяўчынай у інтэрнэце, запрасіў яе ў госці, а яна скрала ў яго $3,5 тысячы і дзве пляшкі алкаголю, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Напярэдадні вечарам мужчына запрасіў да сябе ў госці дзяўчыну, з якой пазнаёміўся ў інтэрнэце. Яны пілі алкаголь, а да 4-ай раніцы дзяўчына сышла.

Мінчанка, калі сыходзіла, вырашыла скрасці ў гаспадара дзве пляшкі спіртнога. У пярэднім пакоі яна ўбачыла заплечнік пацярпелага. Адкрыўшы сумку, жанчына знайшла там грошы. Далей яна паклала туды спіртное і сышла. Адразу ж пасля гэтага дзяўчына адправілася да сяброўкі.

Да затрымання міліцыянерамі дзяўчына паспела перадаць 1200 даляраў сваёй сяброўцы для аплаты крэдыту і камунальных паслуг.

Распачатая крымінальная справа па ч.3 арт.205 КК Беларусі (Крадзеж), жанчыне пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0