Абмеркаванне пытання атрымання Томаса (адпускная грамата аб аўтакефаліі) магчыма толькі пасля справаздачы экзархаў Сусветнага патрыярха ў Стамбуле 10 кастрычніка, піша Украінская праўда.

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў прадстаўнік Кіеўскай патрыярхіі архіепіскап Яўстрацій.

9 кастрычніка экзархі адбылі з Кіева ў Стамбул, дзе будуць даваць справаздачу 10 кастрычніка.

«Толькі пасля гэтага магчыма абмеркаванне пытання Томаса. Таму паведамленне, што «Томас ужо ёсць» — не адпавядаюць рэчаіснасці, а інфармацыйна — шкодныя, бо пасля хвалі «перамогі» пойдзе хваля «здрады», калі акажацца, што пытанне Сінод яшчэ не абмеркаваў», — падкрэсліў ён.

«Змагаліся за аўтакефалію 100 гадоў — таму можам яшчэ трохі пабыць стрыманымі!», — дадаў ён.

Акрамя гэтага, прадстаўнік Кіеўскай патрыярхіі нагадаў «дарожную карту» да атрымання Томаса.

Першым этапам «дарожнай карты» з'яўляецца рашэнне Сінода Сусветнага патрыярхата аб прадастаўленні Томаса аб аўтакефаліі.

Затым на аснове гэтага рашэння — скліканне і правядзенне ў Кіеве Сабора з удзелам архірэяў УПЦ КП, УАПЦ і УПЦ МП, якія звярнуліся да Сусветнага Патрыярха з просьбай аб Томасе.

«Сабор ажыццявіць царкоўнае аб'яднанне, утварыўшы адзіную памесную УПЦ, і абярэ яе Кіраўніка (мы будзем вылучаць і падтрымліваць Патрыярха Філарэта), — адзначыў Яўстрацій.

Трэці этап - атрыманне Кіраўніком адзінай памеснай аўтакефальнай УПЦ Томаса як дакумента (граматы).

Пасяджэнне Сінода ў Стамбуле адбываецца з 9 па 11 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0