У выпадку буйной аварыі на Беларускай АЭС у Астраўцы плануецца эвакуяваць 6 тысяч чалавек, якія жывуць у 30-кіламетровай зоне вакол АЭС, піша Delfi.lt

Гэта прадугледжана ў абноўленым МУС Літвы Плане абароны насельніцтва на выпадак інцыдэнту на БелАЭС ў самых неспрыяльных для Літвы абставінах. «Мы запланавалі эвакуацыю прыкладна 6 тыс. жыхароў», - сказаў на прэс-канферэнцыі прадстаўнік Дэпартамента супрацьпажарнай аховы і выратавання Эдгарас Гяда.

Ён падкрэсліў, што жыхары будуць эвакуявацца з найбольш небяспечнай 30-кіламетровай зоны толькі ў самым неспрыяльным выпадку, калі адбудзецца буйная аварыя, у выпадку самых неспрыяльных метэаралагічных умоў - калі вецер будзе дзьмуць з усходу на захад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0