У мазырскім начным клубе хлопец збіў незнаёмага, а пасля паскардзіўся на яго ў міліцыю, паведамляе тэлеканал «Мазыр».

Высветлілася, што п’яны 22-гадовы хлопец вельмі хацеў паспяваць. Мужчыну, які не хацеў аддаваць яму мікрафон, хлопец ударыў. Пасля схадзіў па піва і ізноў пару разоў ударыў мужчыну.

Пасля маладыя людзі ізноў сустрэліся, на гэты раз на вуліцы. Хлопец працягнуў біць мужчыну. А пасля сам выклікаў міліцыю і хацеў зрабіць выгляд, што гэта ён ахвяра канфлікту. Але ж міліцыянты праглядзелі відэа з камер назірання. І крымінальную справу за хуліганства завялі ўсё ж на агрэсіўнага аматара караоке. Раней, дарэчы, ён ужо быў судзімы за аналагічнае злачынства.

Цяпер хлопцу пагражае да 6 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?