Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які прадугледжвае ўвядзенне «спецыяльных эканамічных мер» у сувязі з несяброўскімі дзеяннямі Украіны. Аб гэтым паведамляецца на сайце Крамля.

Ва ўказе не гаворыцца, пра якія меры ідзе гаворка — іх яшчэ трэба будзе распрацаваць ураду. Таксама дакумент даручае скласці пералікі фізічных і юрыдычных асоб, у дачыненні да якіх гэтыя меры будуць прымяняцца.

Указ уступае ў сілу з 22 кастрычніка і, як сказана ў дакуменце, падлягае адмене, калі Украіна адмовіцца ад «абмежавальных мер» у дачыненні да грамадзян і юрыдычных асоб РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0