У Пінску легкавік урэзаўся ў прыпаркаваны грузавік, паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

24-гадовы мясцовы жыхар на «Таёце» рухаўся па вуліцы Ракасоўскага. Кіроўца легкавіка не знізіў хуткасці, не спыніўся і сутыкнуўся з грузавіком МАЗ. У выніку ДТЗ кіроўца «Таёты» з траўмамі шпіталізаваны ў Пінскую цэнтральную бальніцу.

За пяць гадоў стажу кіроўцы мужчына 59 раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0