Дзеянні Канстанцінопальскага патрыярхата па аўтакефаліі для Украіны звязаны з заказам на разбурэнне вострава свабоды, якім з'яўляецца РПЦ. Такое меркаванне выказаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, перадае ТАСС.

Па словах Кірыла, заказ на разбурэнне адзінства РПЦ мае глабальнае вымярэнне.

«Гэта не проста барацьба за юрысдыкцыю, гэта барацьба за разбурэнне адзінай магутнай праваслаўнай сілы ў свеце. Калі мы гаворым — 150 мільёнаў, гэта сапраўды так», — падкрэсліў патрыярх.

«Несумненна, камусьці трэба было нанесці ўдар па гэтым востраве свабоды. Чаму я называю праваслаўе востравам свабоды? Таму што мы вольныя ад глабальнага абалваньвання і панавання чужых над намі думак», — растлумачыў кіраўнік РПЦ.

Такім чынам, трагедыя Украіны мае містычнае вымярэнне, упэўнены патрыярх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0