Фота Змітра Бабіна
Расія працягне жорстка спыняць любыя замахі на сваю бяспеку і суверэнітэт. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС РФ наконт інцыдэнту з караблямі ВМС Украіны ў Керчанскім праліве, апублікаванай на сайце ведамства.
«Хацелі б папярэдзіць украінскі бок, што лінія, якая праводзіцца Кіевам у каардынацыі з ЗША і ЕС, на правакаванне канфлікту з Расіяй у акваторыі Азоўскага і Чорнага мораў цягне сур'ёзныя наступствы», — падкрэслілі на Смаленскай плошчы.
Акрамя таго, Масква афіцыйна абвінаваціла Кіеў у правакацыі. Як паказана ў заяве, мэтай гэтага кроку з'яўлялася стварэнне новага асяродку напружанасці і падставы для новых антырасійскіх санкцый, а таксама імкненне дзейнай кіеўскай улады адцягнуць насельніцтва ад унутрыпалітычных пытанняў. «Пацвярджэннем таму стаў намер Кіева ўвесці ў краіне ваеннае становішча, што ў святле прэзідэнцкіх выбараў, што пройдуць вясной 2019 года, выглядае вельмі адыёзна», — заявілі ў МЗС.