Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон №0206 пра спыненне дзеяння «Дагавора аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй».

Паводле яго слоў, непрацягненне дагавора з Расіяй варта разглядаць не як эпізод, а як частку стратэгіі Украіны на канчатковы разрыў «з каланіяльным мінулым» і пераарыентацыю на Еўропу.

Ён дадаў, што іншыя складальнікі гэтай стратэгіі: бязвіз, пагадненне аб асацыяцыі з ЕС, Томас аб стварэнні аўтакефальнай незалежнай украінскай царквы, выхад з СНД і іншае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0