Рада ЕС 21 снежня працягнула эканамічныя санкцыі супраць Расіі да 31 ліпеня 2019 года.
«Гэта рашэнне стала следствам даклада прэзідэнта Макрона і канцлера Меркель на Еўрапейскай радзе 13-14 снежня адносна стану імплементацыі Мінскіх дамоўленасцей, да чаго прывязаныя санкцыі. Улічваючы тое, што прагрэс не дасягнуты, Еўрапейская рада прыняла палітычнае рашэнне працягнуць эканамічныя санкцыі супраць Расіі», — гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначаецца, рашэнне было прынята аднагалосна.
Раней Італія неаднаразова заяўляла пра намеры заблакаваць прадаўжэнне санкцый у ранейшым аб'ёме. Аднак іншым лідарам ЕС удалося пераканаць афіцыйны Рым.
0
0
0
0
0
0