Дзве фуры сутыкнуліся 23 снежня каля 13:40 у Бешанковіцкім раёне, на 237-м км аўтадарогі М3 Мінск — Віцебск.
Як паведамляе ДАІ Віцебскай вобласці, 35-гадовы кіроўца фуры пабачыў сабаку, які перабягаў дарогу і рэзка затармазіў.
30-гадовы кіроўца, які ехаў за ім, не паспеў адрэагаваць, у выніку чаго адбылося сутыкненне. Ён у бальніцы.
Абодва кіроўцы — жыхары Віцебска.
0
0
0
0
0
0