Па дадзеных на 1 студзеня, у Мінску пражываюць 63 чалавекі, якія дасягнулі 100 і больш гадоў, з іх 56 жанчын і 7 мужчын, паведамілі «Мінск-Навінам» у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Найстарэйшая мінчанка жыве ў Маскоўскім раёне. Ёй 106 гадоў.

Усяго ў Беларусі векавую мяжу ўжо перасягнулі 386 чалавек: 346 жанчын і 40 мужчын. Восем чалавек адзначылі 110-годдзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0