У Салігорску затрымалі на месцы злачынства 18-гадовага закладніка псіхатропаў. Канфіскавана амаль 30 г альфа-PVP, пафасаванага на сто гатовых для распаўсюджвання доз, паведамляе БелТА.

Да гэтага хлопец паспеў папрацаваць распаўсюднікам каля трох месяцаў. На працягу апошняга за ім назіралі аператыўнікі. Затрымалі наркагандляра пры чарговай вылазцы пасля двух закладак са ста запланаваных.

Тавар малады наркадылер атрымліваў праз схованкі з буйнымі партыямі сінтэтыкі, сувязь трымаў праз мэсэнджэр. Ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.328 КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Раней затрыманы ўжо меў праблемы з законам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0