Там адзначылі, што пасля закрыцця пешаходнага пераходу праз вуліцу Багдановіча ад Старажоўскай да Купалы сталі фіксавацца факты парушэння ПДР пешаходамі.

— Недысцыплінаваныя грамадзяне ў парушэнне правіл пераходзяць дарогу па вуліцы Багдановіча ад прыпыначнага пункта «Оперны тэатр» да дома № 23 і назад, што можа прывесці да цяжкіх наступстваў, — адзначыў старшы інжынер па арганізацыі дарожнага руху аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Віталь Каросцік. — Часовы светлафорны аб'ект там не прадугледжаны, не плануецца абсталяваць там і пешаходны пераход. Таму прапрацоўваецца пытанне ўстаноўкі ў небяспечным месцы пешаходнай агароджы.

У ДАІ заклікаюць удзельнікаў руху выкарыстоўваць рэгуляваны пешаходны пераход, размешчаны на скрыжаванні вуліцы Багдановіча і вуліцы Пашкевіч. Прайсці да зебры трэба толькі некалькі лішніх крокаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0