Кіраўнік мінскага «Будтрэста № 1» Віктар Міцюрыч сказаў, што стаўленне расійскага бізнэсу адбівае ўсялякую ахвоту ў беларускага дзяржаўнага падрадчыка працаваць у Расіі.

Мінскі «Будтрэст № 1» наведаў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі, які парэкамендаваў выпрацаваць стратэгію развіцця на перспектыву, разгледзеўшы, у тым ліку, працу на экспарт.

Кажучы пра экспарт, Віктар Міцюрыч растлумачыў, што трэст меў пэўны досвед працы ў Туле, але стаўленне расійскага прыватнага бізнэсу, які пераважае ў будаўнічай сферы Расіі, адбівае ўсялякую ахвоту ў дзяржаўнага падрадчыка там працаваць. Часта аплату за выкананыя аб'ёмы прыходзіцца чакаць гадамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0