Супрацоўнікі паліцыі затрымалі мужчыну на акцыі памяці Іосіфа Сталіна, арганізаванай ля яго магілы на Краснай плошчы ў Маскве партыяй КПРФ.
Актывіст быў затрыманы пасля таго, як кінуў два гваздзікі ў магільную пліту і пракрычаў: «Згары ў пекле, кат народа, забойца жанчын і дзяцей».
Усяго ў акцыі ўзялі ўдзел 400—500 чалавек.
Сталін памёр 5 сакавіка 1953 года, у дзень яго смерці КПРФ штогод ладзіць акцыі з ускладаннем кветак на магілу.
znak.com
znak.com
0
0
0
0
0
0