У паўночным іранскім горадзе Арак арыштавалі пару пасля таго, як яны заручыліся на вачах у публікі, піша Бі-бі-сі.

Мужчына зрабіў прапанову жанчыне ў гандлёвым цэнтры. Яны стаялі ў сэрцы, складзеным з пялёсткаў ружаў. Яна сказала «так», і ён надзеў пярсцёнак ёй на палец. Пара абнялася пад ухвальныя воклічы людзей, якія сталі сведкамі прызнання.

Але пасля таго, як відэа прызнання пашырылі ў сацсетках, пару арыштавалі.

Паліцыя заявіла, што пару затрымалі «па патрабаванні грамадскасці» за «непрыстойныя паводзіны на публіцы, якія з'яўляюцца вынікам уплыву разбэшчанай заходняй культуры».

Пазней людзей адпусцілі пад заклад.

Гэта не першы выпадак, калі іранскія законы аб непрыстойных паводзінах прыцягваюць усеагульную ўвагу. Летась у іранскім горадзе Машгад арыштавалі чыноўніка, які дазволіў правесці падзею ў гандлёвым цэнтры, падчас якой людзі танчылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0