Акруговы суд Мельбурна прыгаварыў да шасці гадоў турмы 77-гадовага кардынала Джорджа Пэла, прызнанага вінаватым у сэксуальным гвалце над двума хлопчыкамі.

Злачынства адносіцца да 1996 года, калі Пэл быў арцыбіскупам Мельбурна. Сваёй віны кардынал не прызнаў.

Фота з Вікіпедыі

Пэл — самы высокапастаўлены каталіцкі святар, прызнаны вінаватым у сэксуальным гвалце. З 2014 года ён быў скарбнікам Ватыкана і дарадцам Папы Рымскага, з-за чаго яго называлі трэцяй асобай у гэтай дзяржаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0