Мінск, Шпалерная вуліца.
Пазітыўны прагноз на наступны тыдзень: да +9 у Мінску, цэнтры і на поўначы краіны, да +11—13 у Берасці, Гомелі і на поўдні. Часам дажджы, але ў цэлым воблачна з выясненнямі. Гэта значыць, часам нават сонца загляне ў наша ваконца.
Але агулам прагноз на сакавік застаецца нікудышны. Пад Дзень Волі моцна схаладае, і, як чакаецца, золь і прымаразкі затрымаюцца аж да праваслаўнага Дабравешчання, прыкладна, да 5—10 красавіка.
Застаецца спадзявацца, што прагноз зменяць і сапраўдная вясна пачнецца раней.
А пакуль зарана мяняць гуму на летнюю і садзіць цыбулю з радыскай. Затое апошняя магчымасць абрэзаць дрэвы ў садах.
0
0
0
0
0
0