Жыхары гомельскага шматпавярховіка на Астроўскага, 90, які знаходзіцца недалёка ад кінатэатра «Кастрычнік», сутыкнуліся з сур'ёзнай праблемай: жанчына, якая жыве на 9-м паверсе, арганізавала ў кватэры прытулак для ўсякай жыўнасці.

— Яна ператварыла сваю кватэру ў «прытулак» для клапоў, прусакоў, мух і іншай «жыўнасці». У гэтай кватэры цяпер поўная антысанітарыя! — паведаміў сусед.

Справа ў тым, што на пляцоўцы знаходзіцца 11 кватэр, жыхары якіх вымушаныя жыць у смуродзе. Сітуацыя пагаршаецца тым, што з прыходам вясны смурод узмацніўся. На пляцоўцы ёсць агульны балкон, аднак праветрыванне не дапамагае. Становіцца яшчэ горш. «Пах, наадварот, толькі разносіцца праз скразняк», — скардзяцца суседзі.

Гамельчукі не сядзяць склаўшы рукі і спрабуюць вырашыць праблему. Яны звярталіся ў Савецкае ЖЭУ, дзе ўжо склалі на гэтую кватэру два пратаколы, аднак ніякіх крокаў не зрабілі.

Наступны крок — гомельская санэпідэмстанцыя.

— Там увогуле адказалі «прасцей»: «У нас няма доступу ў кватэру!» Пры гэтым зноў жа спаслаўшыся ўсё на той жа «ЖЭУ», — дзеліцца няўдалымі спробамі гамяльчук. — Перакладаюць адказнасць з аднаго на другога. Сітуацыя сапраўды крытычная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?