Рашэнне аб рэалізацыі праекта хуткаснага трамвая ў Менску будзе прынята пасля распрацоўкі бізнэс-плана.

Пра гэта ў інтэрв'ю БелТА паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак.

«Часта мы прывыклі спачатку будаваць, а потым пытацца, чаму няма эфекту. Таму сёння нельга сказаць, што праект будзе рэалізаваны цалкам. Ідзе абмеркаванне і рыхтуецца сур'ёзны бізнэс-план», - праінфармаваў мэр. Гэты дакумент павінен паказаць усе аспекты: і цану, і сабекошт перавозкі. Таксама ў ім плануецца параўнаць усе моманты праекта з такімі відамі транспарту, як метро і аўтобус. «І калі ўсе ўзгадненні, экспертызы пакажуць выгаду праекта, то тады мы зможам прэтэндаваць на крэдытныя рэсурсы.

А калі эфекту не атрымаецца, то і праекта не будзе», — дадаў Анатоль Сівак.

Мяркуецца, што трамвай будзе перавозіць пасажыраў з мікрараёна Сухарава ў раён вуліцы Кальварыйскай (побач са станцыяй метро «Маладзёжная» і прыпынкам гарадской электрычкі Мінск-Паўночны). Зарэзерваваная тэрыторыя пад пракладку трамвайных шляхоў праз вуліцы Панамарэнкі, Харкаўская.

Такі трамвай мог бы стаць альтэрнатывай метро, ​​паколькі згодна з праектам мае магчымасць рухацца з кароткімі інтэрваламі і вялікай хуткасцю, каб перавозіць як мага больш пасажыраў. Да таго ж будаўніцтва хуткаснага трамвая абыйдзецца танней, чым пракладка новых ліній метро.

«У генплане паказана, што канчатковым прыпынкам трамвая стане станцыя Мінск-Пасажырскі. На мой погляд, не трэба зводзіць усё да гэтай станцыі, а рабіць сістэму транспартна-перасадкавых вузлоў», - працягнуў старшыня Мінгарвыканкама.

 «У нас ёсць карта, дзе пазначаны ўсе такія вузлы. У першую чаргу гэта, вядома, станцыя Мінск-Пасажырскі, затым - станцыя метро «Маладзёжная» — прыпынак Мінск-Паўночны, вуліца Кіжаватава — станцыя метро «Слуцкі гасцінец» і інш. Дарэчы, мы чакаем, што ў гэтай сувязі станцыя Мінск-Паўночны можа стаць альтэрнатывай станцыі Мінск-Пасажырскі», — адзначыў Анатоль Сівак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0