Здарэнне адбылося 17 сакавіка ў 16:00 у Расле, паведамляе абласная міліцыя.

Двое 32-гадовых мужчын спакойна зайшлі на тэрыторыю малочна-таварнай фермы, прайшлі ў адкрытую стайню і звялі каня.

Адразу ніхто не спыніў старонніх. Ачомаліся работнікі прадпрыемства толькі тады, калі зламыснікі завялі каня за агароджу.

Тады супрацоўнікі фермы сталі крычаць, выкрадальнікі спалохаліся, кінулі жывёлу і кінуліся наўцёкі

Неўзабаве міліцыя іх затрымала. Гора-злачынцы нават знайшлі пакупніка, якому збіраліся прадаць каня за 1 500 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0