«Расію на перамовах з Украінай будзе прадстаўляць не Максім Галкін і не Петрасян», — заявіў у сваёй прамове пасля закрыцця выбарчых участкаў Пятро Парашэнка. 

Ён заклікаў украінцаў аб'яднацца ў другім туры вакол сваёй кандыдатуры, каб гарантаваць працяг курсу на еўраінтэграцыю і ўмацаванне ўкраінскай арміі.

Ён заявіў, што вынік першага тура тлумачыцца кампаніяй расійскіх СМІ і тэлеканалаў, падкантрольным алігарху-ўцекачу Ігару Каламойскаму.

Парашэнка назваў Зяленскага «марыянеткай Каламойскага. Каламойскаму мы не дамо ніводнага шанцу», — заявіў ён.

Ён паабяцаў пачынаючы з заўтрашняга дня змагацца за перамогу ў другім туры.

Згодна з экзіт-поламі, комік Уладзімір Зяленскі набірае каля 30% галасоў, а прэзідэнт Парашэнка — каля 18%.

Паведамляецца, што Юлія Цімашэнка ўжо абмяркоўвае з Зяленскім умовы падтрымкі яго кандыдатуры ў другім туры. Мяркуецца, што перад другім туры большасць кандыдатаў падтрымае Зяленскага. У той жа час прыхільнікі Парашэнкі ўскладаюць спадзяванні на тэледэбаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?