Пастаянны прадстаўнік ЗША пры НАТА Кей Бейлі Хатчысан раскрыла некаторыя дэталі так званага чарнаморскага пакета мер (Black Sea package), які рыхтуецца для прыняцця на саміце міністрамі замежных спраў краін — членаў НАТА. Заява Хатчысан прагучала на брыфінгу ў Вашынгтоне.

Па словах Хатчысан, Расія працягвае дэстабілізаваць сітуацыю ў чарнаморскім рэгіёне. Яна назвала «абсалютна непрымальным» затрыманне ў Керчанскім праліве трох украінскіх ваенных караблёў і ўтрымліванне пад арыштам маракоў з гэтых судоў. Пастаянны прадстаўнік удакладніла, што падобныя «агрэсіўныя паводзіны» Расіі будзе абмяркоўвацца на саміце.

Яна пацвердзіла, што амерыканскія ўлады сумесна з НАТА распрацавалі «пакет мер» для стрымлівання Расіі ў Чорным моры. Па словах Хатчысан, пакет мер будзе ўключаць назіранне з паветра, а таксама адпраўку большай колькасці караблёў краін НАТА ў Чорнае мора.

«Гаворка ідзе пра пакет, які ўмацоўвае разведку, паветраную разведку, а таксама павялічваецца колькасць караблёў НАТА, якія адпраўляюцца ў Чорнае мора для гарантыі бяспечнага праходу ўкраінскіх судоў праз Керчанскі праліў у Азоўскае мора», — адзначыла яна.

Па словах Хатчысан, НАТА неабходна зрабіць так, каб акваторыя Чорнага мора была бяспечная для краін гэтага рэгіёну ад «дакучлівасці Расіі». Расія размясціла ўзбраення ў Крыме, паказала яна, падкрэсліўшы, што Вашынгтон лічыць яго часткай Украіны. «І вельмі важна, каб Румынія, Балгарыя і Украіна, гэтак жа як і Грузія, знаходзіліся пад абаронай ў чарнаморскай прасторы», — дадала пастаянны прадстаўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0