Расійскі акцёр Аляксей Булдакоў памёр на 69-м годзе жыцця. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Гільдыі акцёраў кіно Саюза кінематаграфістаў, паведамляе ТАСС.
Прычынай смерці стаў тромб. Паведамляецца, што акцёр памёр на гастролях у Манголіі.
Аляксей Булдакоў нарадзіўся ў 1951 г. у Алтайскім краі. Праславіўся ў фільмах «Асаблівасці нацыянальнага палявання» і «Асаблівасці нацыянальнай рыбалкі».
Зняўся таксама і ў некалькіх беларускіх фільмах, у тым ліку ў «Знаку бяды». У 1985-1993 — Аляксей Булдакоў быў акцёрам Тэатра-студыі кінастудыі «Беларусьфільм», а яго першая жонка — дачка беларускага акцёра Паўла Кармуніна.
0
0
0
0
0
0