У прамзоне вёскі Калядзічы, якая знаходзіцца побач з МКАД, адбылася масавая бойка. Мясцовыя жыхары на BMW X5 атакавалі кіроўцу дастаўкі вады «202». У канфлікт умяшаліся і іншыя экспедытары.
Абодва бакі расказалі сваю версію падзей парталу Onliner.by.
Гісторыя пачалася з таго, што дастаўшчык вады вырашыў не стаяць у заторы на МКАД і паехаў на базу праз вузкую вясковую дарогу. Знакамі дарожнага руху гэта забаронена.
Тым часам у вёсцы BMW X5 заязджаў заднім ходам у гараж. Каб аб'ехаць яго, кіроўца грузавіка выехаў на сустрэчную паласу.
І тут меркаванні разыходзяцца. Кіроўца грузавіка лічыць, што нічога надзвычайнага не адбылося.
А хлопец на BMW X5 мяркуе, што грузавік значна перавысіў хуткасць і пры аб'ездзе ледзь не зачапіў яго сямігадовага сына, які ехаў на веласіпедзе.
У выніку кіроўца BMW X5 падхапіў свайго брата і кінуўся ў пагоню.
Разборкі адбыліся на стаянцы грузавікоў.
«Быў моцны ўдар галавой у твар, у выніку ў мяне выбіты зуб, ідзе кроў з носа», — тлумачыць кіроўца грузавіка. Яго апанент заявіў, што атрымаў страсенне мазгоў.
У тым, хто быў вінаваты, цяпер разбіраецца міліцыя.