fontanka.ru

fontanka.ru

63-гадовая жыхарка Пецярбурга загінула пасля прарыву трубаправода з гарачай вадой каля жылога дома ў Краснасельскім раёне горада, паведамляе расійскі Следчы камітэт.

Аварыя адбылася ў ноч на 8 красавіка. Гарачая вада выбіла акно і рамы ў кватэры, размешчанай на першым паверсе. Жанчына загінула ад тэрмічных апёкаў. Яе 39-гадовы сын таксама атрымаў апёкі.

Заведзена крымінальная справа аб аказанні паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі.

Капітальны рамонт труб у гэтым раёне праводзілі ў 1994 годзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0