Рашэнне аб адключэнні ацяплення ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, на прадпрыемствах Мінска, а таксама ў іншых катэгорый спажыўцоў яшчэ не прынята, паведаміла БелТА начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марына Малаева.
Ацяпляльны сезон у Мінску пакуль працягваецца, у той час як год таму з 5 красавіка ўжо сталі халоднымі батарэі ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, на прадпрыемствах.
У Мінгарвыканкаме сочаць за прагнозам надвор'я: калі ўсталюецца патрэбны тэмпературны рэжым, тады і будзе спыненая падача цяпла ў адпаведнасці з чарговасцю.
Па заканадаўстве аблвыканкамы і Мінгарвыканкам прымаюць рашэнне аб адключэнні ацяплення, калі на працягу пяці дзён сярэднесутачная тэмпература ўтрымліваецца на адзнацы + 8°С і вышэй.