УНІАН

УНІАН

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Лагойскі раён пракаментаваў бурную рэакцыю з розных бакоў з нагоды яго заяў аб выбарах ва Украіне, якія ён зрабіў напярэдадні ў інтэрв'ю турэцкаму агенцтву «Анадолу», піша БелТА.

«Я сказаў тое, што думаю. Калі ты не ведаеш, за каго галасаваць, — не галасуй. Навошта ты галасуеш, навошта рызыкуеш?» — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Не, ён (кажуць) Парашэнку падтрымлівае. Як быццам Парашэнка ў мяне сябар, а Зяленскі вораг», — адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка краіны, у тым ліку і ў Расіі Зяленскага «дубасяць», успамінаюць яму акцёрскую прафесію. «А што, акцёр не можа быць прэзідэнтам?» — задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.

У гэтым плане ён прывёў прыклад Рональда Рэйгана, які абіраўся прэзідэнтам ЗША.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ва Украіне прыняцце многіх рашэнняў залежыць ад ухвалення парламента. «Парашэнку ўдавалася дамовіцца, была свая фракцыя. Ну, стане там Пятроў, Зяленскі, Сідараў (прэзідэнтам) — усё вырашыцца на парламенцкіх выбарах. А там будзе разбежка вялікая. Не, гвалт учынілі…» — сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка: Я схільны думаць, што прэзідэнцкія выбары выйграе Парашэнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0