БелТА

БелТА

Прэзідэнт Судана Амар аль-Башыр узяты пад варту вайскоўцамі, паведамляе арабскі тэлеканал Al-Hadath. Sky News Arabia удакладняе, што кіраўнік дзяржавы знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Таксама пад арышт узятыя дзеючыя і былыя высокапастаўленыя чыноўнікі з атачэння прэзідэнта, у тым ліку кіраўнік прэзідэнцкай гвардыі, кіраўнік кіруючай у краіне партыі «Нацыянальны кангрэс», экс-міністр абароны.

У сталіцы Судана Хартуме 11 красавіка праходзіць сустрэча камандавання арміі краіны, на якой вайскоўцы вырашылі адхіліць прэзідэнта Амара аль-Башыра, які знаходзіцца ва ўладзе больш за 25 гадоў, а таксама распусціць урад. Масавыя пратэсты супраць цэнаў на хлеб пачаліся ў краіне ў снежні 2018 года. Пасля мітынгоўцы сталі патрабаваць адстаўкі прэзідэнта.

У 2008 годзе Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт аль-Башыра па абвінавачванні ў генацыдзе падчас канфлікту ў Дарфуры — рэгіёне на захадзе краіны.

СМІ: У Судане адбыўся вайсковы пераварот. Амар аль-Башыр, што кіраваў краінай 25 гадоў, зрынуты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0