Wizz Air амаль у два разы павялічыў максімальную плату за паслугу прыярытэтнай пасадкі — з 17 да 30 еўра, сведчыць абноўленая інфармацыя аб зборах, апублікаваная на сайце авіякампаніі, перадаюць vandrouki.by.

Вар'іраванне цаны гэтага збору цяпер складае ад 5 да 30 еўра, калі раней яна знаходзілася ў межах ад 5 да 17 еўра.

Аплата паслугі прыярытэтнай пасадкі дазваляе пасажырам браць у салон самалёта дзве адзінкі ручной паклажы: адна з габарытамі да 55х40х23 см і вагой да 10 кг і дадатковая з памерамі да 40х30х20 см. Пасажыры без прыярытэтнай пасадкі могуць бясплатна браць у салон толькі адну адзінку ручной паклажы памерамі да 40х30х20 см.

Таксама авіякампанія павялічыла кошт і на рэгістраваны багаж. Да гэтага малы багаж да 10 кг каштаваў ад 9 да 27 еўра, цяпер жа — ад 9 да 36 еўра за адзінку. Плата за багаж вагой у 20 і 32 кг таксама павялічылася.

Пры фарміраванні кошту дзейнічаюць дынамічныя тарыфы, г.зн. у залежнасці ад папулярнасці напрамку ў летні сезон і падчас святаў (Вялікдзень, Каляды і Новы год) кошт будзе вышэйшы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0