Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон лічыць магчымым правесці рэканструкцыю згарэлага сабора Парыжскай Божай Маці за пяць гадоў. Пра гэта ён заявіў у звароце да нацыі

«Мы адновім Нотр-Дам яшчэ прыгажэйшым. Я хачу, каб [рэканструкцыя была завершана] за пяць гадоў. Мы можам гэта зрабіць», - сказаў Макрон.

Раней паведамлялася, што рэканструкцыя Нотр-Дама можа заняць 15-20 гадоў.

На рэканструкцыю Нотр-Дама ўжо сабрана не менш за 700 мільёнаў еўра. Большую частку гэтай сумы ахвяруюць французскія сям'і мільярдэраў Піно (Kering), Арно (LVMH) і Бетанкур (L'Oreal), а таксама французскі энергетычны гігант Total.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0