Ухіліста ад прызыву з Беларусі затрымалі 16 красавіка на рэйсе са сталіцы Казахстана Нур-Султана, гаворыцца на сайце Дзяржпагранкамітэта.

Каля 6 гадзін раніцы на авіярэйсе «Нур-Султан — Мінск» быў затрыманы 23-гадовы беларус, у дачыненні да якога ўзбуджаная крымінальная справа за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу. Затрыманы быў перададзены супрацоўнікам Мінскага аддзела ўнутраных спраў на паветраным транспарце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0