Фура ўрэзалася ў машыну дарожнікаў на М1 у Барысаўскім раёне, пацярпелі двое рабочых, паведамляе Следчы камітэт.
Аварыя здарылася сёння на 448-м км трасы. Кіроўца аўтацягніка урэзаўся ў Ford, які стаяў на абочыне. Ад удару машына дарожнай службы з'ехала ў кювет і перакулілася.
Двое работнікаў, што знаходзіліся ў кабіне, атрымалі траўмы. Аднаму мужчыну аказалі неабходную меддапамогу без шпіталізацыі, ступень атрыманых траўмаў другога высвятляецца. Кіроўца аўтацягніка не пацярпеў.
0
0
0
0
0
0