Жыхары Расіі і Украіны выйгралі б ад увядзення агульнага для дзвюх краін грамадзянства, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, піша РБК.

«Я шмат разоў казаў, што ўкраінцы і рускія — брацкія народы і нават больш за тое. Я ўвогуле лічу, што гэта адзін народ… і калі ў нас будзе агульнае грамадзянства, ад гэтага толькі выйграюць і рускія, і ўкраінцы», — сказаў расійскі лідар, каментуючы словы абранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб гатоўнасці даваць украінскае грамадзянства расіянам.

«Гэта сведчыць аб тым, што мы дамовімся, напэўна, таму што ў нас ёсць шмат агульнага», — лічыць прэзідэнт Расіі. З агульным грамадзянствам абедзве краіны стануць мацнейшымі і больш паспяховымі.

24 красавіка Пуцін падпісаў указ, які спрашчае наданне грамадзянства Расіі жыхарам асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, то бок самаабвешчаных ДНР і ЛНР. 27 красавіка ён заявіў, што ўлады Расіі разглядаюць магчымасць распаўсюдзіць указ і на астатніх грамадзян Украіны.

Пуцін гатовы раздаць расійскія пашпарты ўсім ахвотным грамадзянам Украіны

«Спачатку будзе Суд»: Уладзімір Зяленскі рэзка адказаў Пуціну наконт яго апошніх ініцыятыў 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0