Васіль Быкаў. Сотнікаў. У тумане
Аповесці. Серыя «Мая беларуская кніга».
Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін? На што ён здольны, калі магчымасці захаваць жыццё вычарпаныя і прадухіліць смерць немагчыма? Васіль Быкаў зноў і зноў ставіў гэтыя пытані ў сваіх творах, якія ўвайшлі ў кнігу
Святлана Алексіевіч. У вайны не жаночы твар
Аповесць. Пераклад з рускай Валянцін Акудовіч.Серыя «Прэмія».
Кнігай лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» распачынаецца новая выдавецкая серыя «Прэмія».
Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя выдання ў новым перакладзе на беларускую мову. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала твор: скасавала цэнзарскія праўкі, далучыла новыя эпізоды.
«У вайны не жаночы твар» — першая кніга хронікі «Галасы Утопіі». Досвед унікальнага спазнання духоўнага свету жанчыны, якая трывае нечалавечыя пакуты вайны.
«Вы будзеце плакаць над гэтай кнігай - плачце, але плакаць мала, трэба думаць. Думаць пра тое, як хутка расчалавечваецца чалавек, чалавека ў чалавеку трохі, тонкі пласт культуры лёгка змахнуць …», — піша Святлана Алексіевіч.
Артур Зельскі. Хатынь. Трагедыя беларускага народа
Серыя «Беларусь. Трагедыя і праўда памяці».
Кніга гісторыка, дырэктара мемарыяльнага комплексу «Хатынь», прысвечана 75-годдзю трагедыі вёскі Хатынь, якая стала для ўсяго свету сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Другой сусветнай вайне.
У кнізе змешчаны гістарычныя звесткі пра Хатынь ад XVI стагоддзя, расказ пра трагедыю гэтай і іншых беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў Другую сусветную, гісторыя стварэння мемарыяльнага комплексу «Хатынь». Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Радзімы.
Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы
Кніга прысвечана трагічным падзеям, якія адбываліся ў 1941—1944 гадах каля былой вёскі Малы Трасцянец Мінскага раёна.
Тут існавала найбуйнейшая на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі СССР нацысцкая «фабрыка смерці» Трасцянец, — адно з 8 найбуйнейшых у Еўропе месцаў масавага знішчэння людзей.
Яе ахвярамі сталі 206,5 тысячы мірных жыхароў Савецкага Саюза, Германіі, Аўстрыі, Чэхіі, іншых краін, а таксама ваеннапалонных.
Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў, найперш для моладзі, якая павінна ведаць трагічныя старонкі гісторыі Еўропы.
Аляксей Літвін. «Хто можа, перадайце родным…»: Таямніцы турэмных камер акупаванага Гомеля (1941—1943)
Кніга прысвечана пошуку сведчанняў пра лёс вязняў нацысцкай турмы ў Гомелі, якія пакінулі надпісы на сценах турэмных камер. Пасля вызвалення Гомеля надпісы скапіявалі і засакрэцілі.
Аўтар першым з беларускіх вучоных азнаёміўся з гэтым дакументам і пачаў шукаць звесткі пра згаданых у ім асобаў…
Рута Ванагайце, Эфраім Зуроф. Свае. Падарожжа з ворагам
Кніга літоўскай пісьменніцы і журналісткі Руты Ванагайце, напісаная пры ўдзеле Эфраіма Зурофа, выйшла ў 2016 годзе, да 75-годдзя трагічных падзей, калі ў Літве былі знішчаныя практычна ўсе яўрэі — каля 200 тысяч.
У кнізе падаюцца дакументы таго часу, паказанні людзей, якія ўдзельнічалі ў расстрэлах. Ванагайце з вядомым паляўнічым за нацыстамі Эфраімам Зурофам адпраўляецца ў шлях па месцах, дзе забівалі яўрэяў, і гаворыць з відавочцамі тых падзей.
Павел Гушынец, Андрэй Аўдзей. Вайна дзяўчынкі Сашы
У гэтай кнізе няма герояў, уганараваных славай і медалямі пераможцаў. Часцей за ўсё перад людзьмі, лёсы якіх апісаныя, стаяла кароткая і простая задача: «Выжыць». Выжыць у лагеры, выжыць у палоне, выжыць у акупацыі.
«Вайна дзяўчынкі Сашы» — гэта не проста зборнік мастацкіх апавяданняў. Яго героі — рэальныя людзі. У 1941-45-х гадах ім было 4, 5, 12, 16 гадоў. Хтосьці правёў гады вайны на акупаванай тэрыторыі, хтосьці быў сагнаны ў Нямеччыну, хтосьці галадаў і мерз у абложаных гарадах.
Гэтая кніга напісаная, каб захаваць іх успаміны на дзесяцігоддзі. Каб ні ў кога не ўзнікла спакусы «паўтарыць».
Маленькія салдаты вялікай вайны
Матэрыял для гэтай кнігі сабралі пошукавыя групы школьнікаў у рамках акцыі «Мы шукаем на зямлі аднагодкаў сляды».
Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648