president.gov.ua

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адказаў на петыцыю з патрабаваннем пакінуць пасаду кіраўніка дзяржавы. Прычын для гэтага няма, заявіў ён.

Зяленскі спаслаўся на артыкул 108 Канстытуцыі Украіны, у якой гаворыцца, што паўнамоцтвы прэзідэнта спыняюцца датэрмінова ў выпадку:

— адстаўкі,

— немагчымасці выконваць іх па стане здароўя,

— імпічменту,

— смерці.

«Па аб'ектыўных і, спадзяюся, зразумелым вам прычынах пакінуць сваю пасаду ў адпаведнасці з пунктамі 1, 2 і 4 я не магу», - напісаў прэзідэнт Украіны.

Ён дадаў, што не можа пагрэбаваць воляй 73% выбаршчыкаў, якія падтрымалі яго ў другім туры, і распавёў, што, хоць і стамляецца ў старым офісе «з прывідамі камунізму ў шафах», у цэлым нядрэнна сябе адчувае і плануе падтрымліваць добрую фізічную форму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0