З малочнай прадукцыі кампаніі «Савушкаў прадукт», якая выпускаецца пад маркай «Брэст-Літоўск», знікла дата — 1795. Зараз на ўпакоўцы засталася толькі выява брэсцкага вакзала. Першапачаткова дату нанеслі на ўпакоўку таму, што ў 1795 годзе горад Берасце стаў называцца Брэст-Літоўскам і ўвайшоў у склад Расійскай Імперыі, піша Еўрарадыё.

Так было раней

Так было раней

А так зараз

А вось Брэсцкі чыгуначны вакзал быў адкрыты толькі ў 1886 годзе, праз 91 год пасля перайменавання Брэста. У некаторых спажыўцоў узніклі пытанні наконт разыходжання. Раней кіраўніцтва «Савушкіна» казала, што не бачыць неадпаведнасці ў наяўнасці на ўпакоўцы адначасова і даты, і малюнка. Па іх словах, дата сімвалізуе толькі перайменаванне, а вакзал намаляваны ў якасці пазнавальнага сімвала Брэста.

У піяр-аддзеле «Савушкіна» Еўрарадыё сказалі, што нічога надзвычайнага з упакоўкай не адбылося. «У нас рэгулярна праводзіцца рэдызайн упакоўкі, рэдызайн таварных знакаў. У дадзеным выпадку адбылося вычышчэнне таварнага знака. І нічога больш»,— распавяла прадстаўніца прадпрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?