president.gov.by

president.gov.by

У час наведвання Наваполацка Лукашэнка выказаў незадаволенасць эфектыўнасцю продажаў беларускіх тавараў за мяжой.

Кіраўнік дзяржавы прывёў у прыклад адзін з выпадкаў ва Украіне. Знаходзячыся з візітам у гэтай краіне, ён пацікавіўся, наколькі папулярныя тут беларускія нафтапрадукты. Аказалася, што мясцовыя кіроўцы незадаволеныя адсутнасцю на рынку паліва з Беларусі.

 «Прадукт якасны, але, як заўсёды, кульгаюць продажы. Трэба навучыцца гандляваць сваім прадуктам. Трэба біцца, біцца за свае рынкі, утрымліваць іх і эфектыўна прадаваць той прадукт, які мы вырабляем. У прыватнасці нафтапрадукты. Але такая бяда і па іншых таварах, якія мы вырабляем», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0