Чатыры аўтамабілі сутыкнуліся на сталічнай вуліцы Прытыцкага насупраць кінатэатра «Аўрора».

Як паведамляе Tut.by, інцыдэнт адбыўся каля 15.20. Аўтамабілі рухаліся з боку праспекта Пушкіна ў напрамку вуліцы Сердзіча. У нейкі момант адбылося сутыкненне, у выніку якога адзін з аўтамабіляў перакуліўся на праезнай частцы.

На месца аварыі прыехалі медыкі. Мяркуючы па ўсім, не абышлося без пацярпелых. Рух у раёне ДТЗ сур'ёзна ўскладнены.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?