Падкантрольны Расіі суд Сімферопаля арыштаваў яшчэ чатырох з васьмі затрыманых напярэдадні крымскіх татараў, паведамляе Громадське радіо.
Згодна з рашэннем «суда», Ленура Халілава, Руслана Месутава, Эльдара Канцімірава і Руслана Нагаева будуць трымаць у СІЗА да 5 жніўня.
Судовыя паседжанні праходзілі ў закрытым рэжыме.
Абаронцы маюць намер падаць апеляцыйныя скаргі на арышт крымскіх татар.
10 чэрвеня ў шасці дамах крымскіх татараў у акупаваным Крыме прайшлі ператрусы. Расійскія сілавікі затрымалі 8 крымскіх татар. Палову з іх падкантрольны Крамлю суд ужо арыштаваў за «ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі».
0
0
0
0
0
0