Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў не прыляціць у Мінск на адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў. Замест яго дэлегацыю Азербайджана ўзначаліць старшыня парламента, піша Tut.by.

«Дэлегацыю Азербайджана на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў ўзначальвае старшыня парламента рэспублікі Актай Асадаў», — распавёў Tut.by пасол Азербайджана ў Беларусі Латыф Гандзілаў. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў МЗС Беларусі.

Сёння ў Мінску пройдзе цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Чакалася, што ў ёй возьмуць удзел прэзідэнты Азербайджана, Грузіі, Малдовы, Сербіі, а таксама прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў і кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў.

У пятніцу раніцай стала вядома, што прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі, якая прыляцела ў Мінск напярэдадні, вырашыла датэрмінова перапыніць свой візіт і вярнуцца ў Тбілісі з-за акцый пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0