30 чэрвеня праціўнікі акумулятарнага завода зноў сабраліся на традыцыйнае кармленне галубоў, паведамляе Tut.by.

У пікавы момант на цэнтральнай гарадской плошчы Леніна прысутнічала звыш 200 чалавек, паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. Людзі абмяркоўвалі апошнія навіны, звязаныя з акумулятарным заводам. У прыватнасці, ініцыятыву ўрада стварыць працоўную групу, якая наведае аналагічныя вытворчасці ў суседніх краінах.

— Звычайна каня наперадзе калёс ставяць, а не наадварот. Мы гэта прапаноўвалі яшчэ ў лютым. Казалі: вазьміце вопыт іншых краін, праверце, паглядзіце, што там. Нам заяўлялі, што ўсё будзе добра, — пракаментаваў урадавую ініцыятыву адзін з лідараў пратэсту Дзмітрый Бекалюк.

Другой тэмай для абмеркавання стала затрыманне сузаснавальніка акумулятарнага завода ў Брэсце Віктара Лемяшэўскага. На думку яшчэ аднаго лідара пратэсту Дзям'яна Лепясевіча, гэта не супакоіць людзей:

— Можа, гэта проста выкрутас? Затрымалі, распавялі, каб народ супакоіць. Гэта таксама варыянт. Веры ім няма. […] Калі Лемяшэўскі дакладна сядзе ў турму і дакладна вывезуць з гэтага завода абсталяванне, тады я асабіста скажу, што ўлада зрабіла ўсё паводле закону.

Каля 12.45 прысутныя прайшлі калонай па цэнтральных вуліцах горада па маршруце: вуліца Пушкінская — вуліца Савецкая.

Фото: TUT.BY

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?