Авіязносіны паміж Расіяй і Грузіяй могуць быць адноўлены, піша «Камерсант» са спасылкай на крыніцу ў расійскім замежнапалітычным ведамстве.

Па словах суразмоўцы выдання, Маскву задаволіла рэакцыя афіцыйнага Тбілісі на нецэнзурныя выказванні журналіста Георгія Габунія ў адрас расійскага лідара Уладзіміра Пуціна. У МЗС адзначылі, што калі «русафобія ў Грузіі спыніцца, а ўлады дзяржавы будуць паслядоўныя», то не выключана аднаўленне авіязносін.

Акрамя таго, расійскі бок у перспектыве гатовы вярнуцца да тэмы адмены візавага рэжыму для грамадзян Грузіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0