Гендырэктар грузінскага канала «Руставі 2» Нікалоз Гварамія нецэнзурна адрэагаваў на словы расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які выступіў супраць увядзення абмежаванняў на пастаўкі віна і мінеральнай вады з Грузіі. Відэазапіс яго выступу апублікаваны на сайце канала, піша РБК.
«Пляваць я хацеў і на «Баржомі» і на віно. Што, значыць, мы павінны гаварыць, што Пуцін добры, для таго, каб хтосьці мог увозіць у Расію «Баржомі», віно і «Набеглаві»? Сцаць я хацеў ва ўсе тры, пляваць мне», — сказаў ён.
Гварамія абурыўся, што каналу «ледзь не забараняюць выказваць меркаванне» дзеля экспарту віна і мінеральнай вады. «Прабачце, але мы краіна або гандлёвы аб'ект? Валіце і прадавайце ва Украіне», — сказаў ён, дадаўшы нецэнзурны выраз.
0
0
0
0
0
0